Апытанне ў Расеі: ці варта падтрымліваць Лукашэнку?


Беларусь прадала другую палову “Белтраснгазу” за $ 2,5 млрд, у дадатак атрымаўшы цану на газ $ 164 у параўнанні з агульнаеўрапейскімі $ 400 і крэдыт на будаўніцтва АЭС $ 10 млрд.

“Белсат” запытаўся ў расейцаў: ці варты іхны заходні сусед такога падтрымання?

“Напэўна, так, ну, любая дапамога, яна ж не проста так ідзе, правільна? Напэўна, за гэтыя грошы Беларусь штосьці дасць Расеі, можа, нейкія зніжкі на тавары альбо штосьці ў палітычным плане”, – кажа масквіч.

“Ведаеце, я падтрымліваю лінію Пуціна ў любым выпадку, бо ён зрабіў паляпшэнне ў нашай палітыцы, таму я думаю, што ён прымае адэкватныя рашэнні, аднак менавіта гэтага моманту пракаментаваць не магу”, – кажа актывістка руху “Наши”.

“Ды ў нас усё адно “Единая Россия” на чале, а іх ніхто не любіць, таму ім жа горай. Цяпер Расея падобная на Беларусь, і хутчэй за ўсё гэтак далей і будзе”, – кажа студэнт маскоўскага ВНУ.

“Я лічу, што яны (Лукашэнка і Пуцін) адзін аднога добра зразумелі. Я раней жыла ў Беларусі ў Віцебску, і ва Украіне былі, розніцы няма. Народ агульны, проста падзелены на тры краіны. Падзелены палітыкамі, а не намі”, – кажа пара сталага веку.

belsat.eu

Стужка навінаў