Сёння ў Еўрапарламенце – аб правах чалавека ў былым СССР


7 снежня дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Польшчы Марэк Мігальскі ладзіць у сядзібе Еўрапейскага парламенту «Human Rights Focus» – прэзентацыю фільмаў аб правах чалавека ў дзяржавах былога СССР. Падчас прэзентацыі пакажуць дакументальныя стужкі «Лабатамія» (Юрый Хашчавацкі), «Рэаліці-шоу: выбары» (Мікалай Ваўранюк), знятыя для тэлеканалу «Белсат», і «Дзеці з Ленінградскага» (Ганна Поляк).

Адначасова адбудзецца выстава здымкаў лістоў беларускіх апазіцыянераў, напісаных сем’ям. У паказе фільмаў будуць удзельнічаць Гары Каспараў, жонка беларускага палітычнага вязня Змітра Бандарэнкі – Вольга, жыццёвая партнёрка Міколы Статкевіча – Марына Адамовіч, а таксама фатограф Андрэй Дубінін.

Стужка навінаў