Ірына Халіп атрымала ліст падтрымання ад жонкі прэзідэнта Польшчы


“Праз каналы дыпламатычнай пошты гэты ліст прыйшоў у амбасаду Польшчы ў Менску. Увечары 2 снежня пасол Лешэк Шэрэпка запрасіў мяне ў дыпмісію і ўручыў ліст”, – распавяла Ірына Халіп.

Паводле яе, гэта “вельмі чуллівы ліст”, у якім Камароўска згадвае часы “Салідарнасці” ў Польшчы. “У тыя цяжкія часы нашыя сем’і перажылі арышты, турмы ды інтэрнаванне падчас ваеннага становішча. Цяпер, на жаль, у такім жа бядотным стане аказаліся беларускія сем’і”, – гаворыцца ў лісце.

Жонка польскага прэзідэнта таксама адзначыла, што Польшча будзе надалей патрабаваць вызвалення палітвязняў у Беларусі. “Я яшчэ раз пераканалася, што тэма беларускіх палітзняволеных не забытая. Барацьба працягваецца”, – сказала Халіп.

Яна таксама адзначыла, што ў яе няма “наагул ніякіх навінаў ад Саннікава”, які ў канцы лістапада быў пераведзены ў папраўчую калонію “Віцьба-3”. “Учора меў закончыцца тэрмін каранціну, – сказала Ірына Халіп. – Сёння будзем сустракацца з адвакатам, абмяркоўваць, калі ён паедзе да Саннікава”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары