Запрашаем у Катавіцэ на ІІ Еўрапейскі кангрэс па правах чалавека


ІІ Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека праходзіць пад патранатам тэлеканалу «Белсат». Сёлетняя сустрэча цалкам прысвечаная пытанням правоў чалавека ў постсавецкай прасторы. На ёй вы зможаце пачуць разнастайныя меркаванні ды пазнаёміцца з такімі асобамі, як Леў Панамароў (расейская арганізацыя «За правы чалавека»), Алесь Міхалевіч (былы кандыдат на прэзідэнта Беларусі), Вадзім Клюўгант (адвакат Міхаіла Хадаркоўскага). Адною са спадарожных імпрэзаў стане паказ знятага «Белсатам» дакументальнага фільму «Рэаліці-шоу: выбары».

За тыдзень да кангрэсу на бульвары перад рэктаратам Сілезскага ўніверсітэту адкрылася фотавыстава «Kazakhstan, is it you?».

ІІ Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека. Праграма.

Месца правядзення: Катавіцэ, Факультэт права і адміністрацыі Сілезскага ўніверсітэту, вул. Банкова, 11б.

8 снежня 2011 года (чацвер), пачатак: 10:00.

10:00–10:10. Прывітанне гасцей.

10:10–11:20. Секцыя І. Дваццаць гадоў пасля распаду Савецкага Саюзу – сітуацыя з правамі чалавека на постсавецкай прасторы.

– Катажына Квяткоўска (Фонд Пуласкага);

– Івона Калішэўска (Kaukaz.net, Інстытут этналогіі ды культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэту);

– Войцех Вайтасевіч (NEW, IWI, таварыства «Мост у Грузію»);

– Людміла Казлоўска (фонд «Адкрыты дыялог»);

– Томаш Сікорскі (Польскі інстытут міжнародных справаў);

Мадэратар: Лукаш Граеўскі (Eastbook.eu).

11:30–12:40. Секцыя ІІ. Беларусь – год пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці.

– Алесь Міхалевіч (лідар апазіцыі, былы кандыдат на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

– д-р Мар’юш Машкевіч (былы амбасадар Польшчы ў Беларусі);

– Юлія Бандарэнка (дачка беларускага апазіцыянера Змітра Бандарэнкі);

– Дзмітрый Салаўёў (прадстаўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна»);

– Алесь Зарэмбюк («Беларускі дом» у Варшаве);

– Юрый Губарэвіч (рух «За свабоду!»);

Мадэратар: д-р Марэк Мігальскі (дэпутат Еўрапейскага парламенту).

12:40–13:10. Перапынак на каву.

13:10–13:25. Рэферат Льва Панамарова на тэму правоў чалавека ў Расеі.

13:25–14:50. Секцыя ІІІ. Расея – уцёкі ад дэмакратыі? Сітуацыя пасля парламенцкіх выбараў у Расеі.

– Робэрт Хэда (Фонд Пуласкага);

– Леў Панамароў («За правы чалавека»);

– Мікалай Нікалаеў (Аб’яднаны грамадзянскі фронт);

– Вадзім Клюўгант (адвакат Міхаіла Хадаркоўскага);

Мадэратар: Мар’я Пшэломец (вядучая тэлепраграмы «Студыя Усход» Польскай тэлевізіі).

14:50. Завяршэнне дыскусіяў у секцыях.

17:00–19:00. Паказ фільму «Хадаркоўскі» (рэжысёр Кірыл Тушы) і лекцыя Вадзіма Клюўганта.

Спадарожныя імпрэзы:

1–8 снежня. Выстава «Kazakhstan, is it you?» на бульвары паміж рэктаратам і будынкам факультэту сацыяльных навук Сілезскага ўніверсітэту (уладальнік выставы – фонд «Адкрыты дыялог»).

8 снежня, 17:00. Факультэт права і адміністрацыі, паказ фільму пра Міхаіла Хадаркоўскага «Хадаркоўскі».

7 снежня, 10:00. Віла «Мархол», семінары для ліцэістаў – сустрэча з прадстаўніком беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна», паказ фільму аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі «Рэаліці-шоу: выбары».

Арганізатары: «Усходні карэспандэнт», Праект «Сілезія», офіс д-ра Марэка Мігальскага, Група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў.

Партнёры: Сілезскі ўніверсітэт, Навуковае кола канстытуцыйнага права, «Against Gravity», «PlaneteDOC», «Open Dialog», «NEW», «Belarusian Tribunal».

Патранат: Прэзідэнт гораду Катавіцэ, «Усходні карэспандэнт», Eastbook.eu, Радыё «Рацыя», TV «Белсат», TVP Катавіцэ, Фонд Пуласкага, «Беларускі дом», Выдавецтва «Czarne», Радыё Катавіцэ.

Дадатковая інфармацыя – на сайце кангрэсу.

Стужка навінаў