Нацболы вылілі на ганак БТ вядро з локшынаю


Уранку 3 снежня трое маладых людзей атакавалі будынак Белтэлерадыёкампаніі, што на вул. Макаёнка ў Менску.

Яны вылілі на ганку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак БТ вядро з локшынаю і раскідалі ўлёткі.

Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што “найпершая задача журналіста – гарантаваць людзям атрыманне праўдзівай інфармацыі праз сумленнае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці”. Аўтары ўлёткі нагадваюць, што “пра гэта абвяшчае прынцып вернасці журналіста аб’ектыўнай рэчаіснасці, адзін з міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 лістапада 1983 г.”.

“На жаль, журналістам і працаўнікам Белтэлерадыёкампаніі гэтыя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася шчыра замоўнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то смех, то неразуменне”, – зазначаецца ва ўлётцы.

“Але хопіць! Ежце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб’ектыўную рэчаіснасць!” – гаворыцца ў звароце да БТ.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары