Мікалай Пятроў: Выбары ў Расеі як «сеанс зваротнай сувязі»


“Калі казаць наколькі чыста праходзяць гэтыя выбары, мне падаецца, што паводле расейскіх мерак яны адбываюцца стандартна, – ці, можа быць, нават крыху лепш, чымся апошнія выбары. У Крамля няма цяпер вялікай зацікаўленасці ні ў высокай яўцы, ні ў празмерна высокім выніку “Единой России”, – гаворыць Мікалай Пятроў з маскоўскага Цэнтру Карнэгі.

На месцы ў Дзяржаўнай Думе прэтэндуюць сем зарэгістраваных партыяў. Лідарам лічыцца пракрамлёўская “Единая Россия”. Назіральнікі ды апазіцыя гавораць, што падчас агітацыі ўлады напоўніцу выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс. “Сістэма так створаная, што на месцах ёсць фальсіфікацыі, існуюць жаданні губернатараў, што ёсць чальцамі “Единой России” ды ачольваюць у большасці рэгіёнаў спісы, існуюць жаданні праваахоўных органаў, што выконваюць волю адміністрацыяў – зрабіць гэтак, каб “Единая Россия” атрымала вынік вышэйшы, а рэшта партыяў атрымалі горшы”, – падкрэслівае Мікалай Пятроў.

Аднак, паводле эксперта, цяперашнія выбары нельга расцэньваць выключна як працэс галасавання ды падгонку вынікаў выбараў да тых, якіх чакаюць у Крамлі. “Крэмль вельмі ўважліва сочыць за перападамі грамадскіх настрояў і на гэта рэагуе. Гэтак адбывалася і ў савецкія часы, калі статыстычныя вынікі выбараў былі максімальна высокія, але пры гэтым праводзіўся вельмі дакладны ўлік і аналіз усіх тых заўвагаў і лаянкі, што людзі пісалі ў бюлетэнях, калі там было толькі адно прозвішча”, – дадаў Мікалай Пятроў. Эксперт кажа, што цяперашнія выбары ў Думу – штосьці накшталт “сеансу зваротнай сувязі”.

belsat.eu

Стужка навінаў