«Тыдзень у «Аб’ектыве»: запрашаем да дыскусіі


Сёння гасцямі праграмы будуць Любоў Кавалёва ды Таццяна Кавалёва – маці ды сястра асуджанага за датычнасць да тэракту ў менскім метро Уладзіслава Кавалёва. Акрамя таго, удзел у праграме возьмуць праваабаронца Людміла Гразнова ды кіраўнік Агенцтва журналісцкіх расследаванняў Сяргей Сацук.

30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі суд агучыў вырак: расстрэл для абодвух абвінавачаных. Дзмітрый Канавалаў быў прызнаны вінаватым у рыхтаванні ды здзяйсненні тэракту, Уладзіслаў Кавалёў – у спрыянні Канавалаву і неданясенні пра тэракт.

Ці была віна Канавалава і Кавалёва даказаная ў судзе? Калі так, то якім чынам Канавалаву ўдавалася гадамі заставацца па-за ўвагаю спецслужбаў і міліцыі? Хто стаіць за выбухамі ў Менску? Ці патрэбнае ў Беларусі смяротнае пакаранне?

Далучыцца да дыскусіі ў жывым эфіры можаце і вы – чакаем вашых меркаванняў ды пытанняў да гасцей праграмы. Вы можаце ўжо цяпер даслаць SMS-паведамленне на рэдакцыйны нумар +48 726 354 197, і яно можа быць агучанае падчас праграмы.

Глядзіце “Тыдзень у “Аб’ектыве” а 21:00 ды а 00:15 на тэлеканале “Белсат”. Каля 22:30 запіс праграмы будзе даступны на старонцы belsat.eu

belsat.eu

Стужка навінаў