Паліва даражэйшае яшчэ на 10 %


Канцэрн “Белнафтахім” афіцыйна аб’явіў пра чарговае, 11-е з пачатку 2011 года, павышэнне адпускных і раздробных коштаў на аўтамабільнае паліва. 3 снежня цэны павялічыліся ў сярэднім на 10 %.

Паводле інфармацыі канцэрну, кошт бензіну “Нармаль-80” складае 5 400 рублёў за літр (+ 500, ці 10,2 %), Аі-92 – 5 700 (+ 550, ці 10,7 %), Аі-95 – 6 100 (+ 550, ці 9,9 %), дызпаліва – 6 300 (+ 550, ці 9,6 %), дызпаліва “Арктыка” – 7 100 (+ 650, ці 10,1 %).

Кошты павялічылі “з мэтаю паэтапнага збліжэння цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў”, пры гэтым “дзейныя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэнаў у Расеі на 20–30 %”.

З пачатку года “Нармаль-80” падаражэў у 2,4 разу (было 2 250 рублёў), Аі-92 – у 1,99 разу (2 870), Аі-95 – у 1,88 разу (3 240), дызпаліва — у 2,44 разу (2 580).

belsat.eu

Стужка навінаў