“Задушыцеся сваімі $ 12”


Грошы на кампенсацыю арэнды жылля не атрымаў аніводзін студэнт БДУ. Зрэшты, па гэтую дапамогу звярнулася толькі адна студэнтка.

Згодна з пастановаю Савету Міністраў, іншагароднія студэнты, якім не хапіла месцаў у інтэрнатах, могуць атрымаць 105 тысяч рублёў, калі вучацца ў Менску, і 70 тысяч у іншых гарадах.

“Мы атрымалі толькі адну заяву, але, на жаль, яе давялося адхіліць, – кажуць у камісіі дзеля вылучэння матэрыяльнай дапамогі БДУ. – Рэч у тым, што студэнтка не стаяла на ўліку тых, хто мае патрэбу ў інтэрнаце. Яна адразу стала здымаць жыллё. Гэта парушэнне працэдуры”.

Умоваў насамрэч шмат. “Я мушу вучыцца на бюджэтнай форме дзённага аддзялення, стаяць на уліку ў інтэрнаце, здымаць кватэру па дамове наймання… – скардзіцца студэнт 3-га курсу БДУ Андрэй Мікалаеў. – Але самае складанае – прыбытак сям’і. На чалавека ён мае складаць не больш як 1 150 000 чалавек. І калі сабраць усе гэтыя даведкі, тэарэтычна можна атрымаць каля $ 12. Зразумела, што большасць студэнтаў нават не будуць гэтым займацца. За пару дзён падпрацоўвання грузчыкам можна зарабіць больш”.

belsat.eu

Стужка навінаў