Падаткавікі хочуць спагнаць з праваабаронцы Br 54,5 млн


У судзе Партызанскага раёну Менску 2 снежня пачаўся разгляд пазову раённай інспекцыі падаткаў да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб выплаце падаткаў. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі заявілі хадайніцтва аб павелічэнні пазоўных патрабаванняў з-за змянення памеру пені. Такім чынам, з Стэфановіча просяць спагнаць Br 43 474 110.

Адказчык заявіў, што факт нявыплаты ім падаткаў не ўсталяваны. Акрамя таго, ён абскардзіў у судзе пастанову падатковай інспекцыі аб нібыта здзейсненым ім адміністратыўным правапарушэнні ў частцы нявыплаты падаткаў. Праваабаронца прасіў суд прыпыніць разгляд пазову да разгляду ягонай скаргі па сутнасці. Суддзя Вераніка Абрамовіч задаволіць хадайніцтва адмовілася, але перанесла судовае паседжанне на 14:15.

Сума нібыта не выплачаных Стэфановічам падаткаў разлічвалася са звестак, перададзеных уладам Беларусі з Літвы.

На падставе падобных звестак з Літвы і Польшчы распачалі крымінальную справу ў дачыненні праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога ў выніку пазбавілі волі на 4,5 года.

belsat.eu

Стужка навінаў