Змеялоў прынёс у падатковую тры мяхі змеяў замест хабару


Раз’юшаны змеялоў выпусціў дзясяткі сваіх гадаванцаў у офісе падатковай службы ў Паўночнай Індыі на знак пратэсту супраць таго, што чыноўнікі патрабавалі ад яго хабару.

Калі змеі – а сярод іх былі і ядавітыя кобры – пачалі распаўзацца па падлозе, працаўнікі службы ўскараскаліся на сталы і крэслы. Для адлову паўзуноў выклікалі адмыслоўцаў.

Змеялоў Хакун заяўляе, што неаднаразова звяртаўся да мясцовых уладаў і нават да прэзідэнта з тым, каб атрымаць зямельны надзел для пасялення змеяў. Паводле яго, афіцыйную згоду ўдалося атрымаць, аднак чыноўнікі на мясцовым узроўні блакуюць ініцыятыву і адкрыта просяць хабару. Заклінальнік вырашыў прынесці сваіх гадаванцаў да чыноўнікаў, бо ў яго няма месца, дзе паўзуны маглі б жыць.

Мясцовыя медыі паведамілі, што ніхто ў падатковай не пацярпеў.

belsat.eu

Стужка навінаў