Улады Карэі бразгаюць зброяй


Дзяржаўныя медыі Паўночнай Карэі паведамілі пра паспяховае правядзенне вайсковых вучэнняў. Трэніровачныя стрэльбы і манеўры супраць імавернага праціўніка адбыліся пад кіраўніцтвам генеральнага сакратара Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Іра і ягонага трэцяга сына і магчымага спадчынніка Кім Чэн Уна.

Як паведамляе карэйскае тэлебачанне, вучэнні адбыліся два месяцы таму, і толькі цяпер факт іх правядзення пацверджаны. Сумесныя манеўры войска, флоту і вайскова-паветраных сілаў прайшлі дзеля праверкі гатоўнасці ўзброеных сілаў даць адпор атацы з боку Паўднёвай Карэі.

Відэа ёсць адказам на нядаўна распачатыя вучэнні флоту Паўднёвай Карэі ля марской мяжы краінаў.

Напружанасць на Карэйскай паўвыспе дасягнула піку 3 сакавіка 2010 г., калі паўднёвакарэйскі карабель вайскова-марскога флоту быў тарпедаваны і загінулі 46 маракоў. Паўночная Карэя заяўляе, што карабель абстраляў выспу, што была за так званаю “паўночнаю падзельнаю мяжою”.

Сэул практычна не адказаў на смерць сваіх маракоў, што выклікала моцную крытыку кіраўніцтва ўзброеных сілаў. У выніку было заяўлена пра перагляд абароннай стратэгіі краіны, каб не дапусціць падобных падзеяў у будучыні.

belsat.eu

Стужка навінаў