Зянон Пазняк: рэжым – цікавы час


Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк, які жыве ў ЗША, прэзентаваў у Польшчы адразу тры новыя кнігі.

Кнігі “Дэпутаты незалежнасці” (у суаўтарстве з Сяргеем Навумчыкам), “Цяжкі шлях” і “Дэкларацыя – першы крок да незалежнасці” адлюстроўваюць перыяд у гісторыі Беларусі пасля распаду СССР. Сустрэчу з Зянонам Пазняком на 12-м паверсе Палацу культуры і навукі ў Варшаве арганізавала таварыства Беларуская нацыянальная памяць.

Паводле аўтара, ён узяўся за напісанне кніг, бо штатныя навукоўцы ў сучаснай Беларусі не займаюцца гэтым важным перыядам у гісторыі.

Палітолаг Павел Усаў упэўнены: казаць пра тое, што такія выданні ўмомант зменяць масавую свядомасць беларусаў, нельга. Гэтага не адбудзецца, пакуль на грамадства не будуць уплываць незалежныя медыі. У той жа час ён падкрэсліў важнасць кніг Зянона Пазняка для стварэння нацыянальнай памяці і фармавання свядомасці будучых пакаленняў.

Стужка навінаў