6 з 16 футбольных клубаў вышэйшай лігі будуць пісаць прозвішчы гульцоў па-беларуску

photo

Сталі вядомыя канчатковыя вынікі выкарыстання беларускай мовы на форме футбалістаў Вышэйшай лігі ў сезоне-2016.

Па-беларуску прозвішчы сваіх гульцоў напіша 6 камандаў (у сезоне-2015 былі толькі 3 каманды): «Крумкачы», «Дынама Менск», «Гарадзея», «Дынама Берасце», «Тарпеда-БелАЗ», «Нёман» (запасны камплект формы).

Астатнія 10 каманд засталіся з прозвішчамі па-руску.Тым не менш, трэба заўважыць, што ў 2014 годзе камандаў, якія пісалі б прозвішчы сваіх гульцоў па-беларуску наагул не было.

«Крумкачы»

«Дынама Менск»

«Гарадзея»

«Дынама Берасце»

«Тарпеда-БелАЗ»

Можна казаць, што зазначыўся кірунак і разуменне таго, што беларускі чэмпіянат сапраўды мае быць беларускім.

Вышэйшую лігу ў мінулым годзе пакінуў «Гомель» – у адваротным выпадку камандаў з прозвішчамі па-беларуску магло б быць і сем.

«Гомель»

З іншага боку, «Крумкачы» выбілі з вышэйшай лігі «Дняпро», ад якога беларусізацыі чакаць пакуль не выпадае.

«Дняпро»

Глядзі таксама
Каментары