6 лістапада ў Менску перакрыюць праспект Пераможцаў і вуліцу Арлоўскага


6 лістапада ў Менску часова перакрыюць праспект Пераможцаў і вуліцу Арлоўскага. У звязку з правядзеннем мерапрыемстваў у раёне Палаца Незалежнасці, дзе пройдзе інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе belta.by.

Праспект перакрыюць з 12:50 да 13:25. Падрабязнасці пра змены руху грамадскага транспарту чытайце тут >>>

Цырымонія інаўгурацыі адбудзецца 6 лістапада ў зале ўрачыстых цырымоніяў у Палацы Незалежнасці. Працяг урачыстасцяў адбудзецца на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе вайскоўцы прынясуць прысягу на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту. Пасля цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.

Наўпроставая трансляцыя будзе весціся па ўсіх каналах беларускага дзяржаўнага тэлебачання. Яна пачнецца а 12.00 (па менскім часе).

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў