6-7 красавіка ў Бруселі адбудзецца паседжанне «Каардынацыйнай групы Беларусь – ЕЗ»


Беларускую дэлегацыю будзе ўзначальваць Алена Купчына, намесніца міністра замежных спраў, паведамляе прэс-служба МЗС.

На паседжанні ў Бруселі абмяркуюць пытанні энергетыкі, навакольнага асяроддзя і правоў чалавека.

Нагадаем, што 5 красавіка кіраўнік Беларусі прапанаваў «працягнуць лінію на поўную нармалізацыю адносінаў і паглыбленне супрацоўніцтва з ЕЗ у кантэксце нашых нацыянальных інтарэсаў». «Гаворка ідзе пра ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, бяспекі і стабільнасці», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле mfa.gov.by

Стужка навінаў