«Белсат» паказвае «Краты» – дакументальны цыкл пра палітвязняў


З 1 да 10 снежня 10 палітычных вязняў – Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Фёдар Мірзаянаў, Дзмітры Новік, Ілля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Наста Палажанка, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Класкоўскі, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., – у новым цыкле «Краты» тэлеканалу «Белсат» распавядуць пра тое, што яны перажылі ў лукашэнкаўскіх турмах.

Анонс цыклу

У 10-хвілінных маналогах яны падзеляцца тым, што думаюць пра суды і рэжым Аляксандра Лукашэнкі, на што спадзяюцца, якія асацыяцыі выклікае ў іх сучасная Беларусь, дзе лютуе дыктатарскі рэжым.

Турэмныя краты зноў сталіся вобразам сучаснай Беларусі. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 г. за краты трапілі болей як 30 чалавек на тэрмін да 6 гадоў. Гэта і былыя кандыдаты на прэзідэнта, і чальцы іхных штабоў, і шараговыя ўдзельнікі пратэстаў супраць вынікаў выбараў. Прысуды за арганізацыю або ўдзел у нібыта масавых закалотах выклікалі асуджэнне міжнароднай супольнасці. Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок да самаізаляцыі. Але самае страшнае, што несправядлівыя прысуды паламалі лёс людзей, разлучылі сем’і, нанеслі ўдар па здароўі і нават паставілі пад пагрозу жыцці палітычных вязняў.

Цыкл «Краты» глядзіце з 1 снежня штодня пасля галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў» а 21:25 (субота а 21:15, нядзеля а 21:40). Паўторы можна пабачыць у наступны дзень раніцай паміж паміж 10:00 і 12:00 і пасля абеду паміж 14:00 і 17:00.

Пасля трансляцыі «Краты» можна будзе паглядзець на сайце www.belsat.eu, а таксама спампаваць.

Глядзіце он-лайн на сайце тэлеканалу

першая серыя – Мікіта Ліхавід

другая серыя – Алег Федаркевіч

альбо на ют’юбе:

Глядзі таксама
Каментары