Распачаўся збор фотапетыцыяў дзеля падтрымання Бяляцкага


Праваабарончая арганізацыя “Libereco – Partnership for Human Rights” распачынае акцыю – фотапетыцыі на “Facebook” – ды заклікае ўсіх падтрымаць патрабаванне вызваліць Алеся Бяляцкага.

Катрын Гёрынг-Экарт, віцэ-прэзідэнт Бундэстагу Нямеччыны, вырашыла апекавацца Алесем Бяляцкім і падала першую фотапетыцыю. З беларускіх арганізацыяў адною з першых далучылася Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Каб падтрымаць акцыю фотапетыцыяў, сваё фота можна даслаць на адраc photo@lphr.org

Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” – асуджаны на чатыры з паловаю гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Грошы на замежных рахунках Бяляцкага выкарыстоўваліся на юрыдычную дапамогу і падтрыманне пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў