Рымашэўскага папярэдзілі


Генеральная пракуратура Беларусі падрыхтавала афіцыйнае папярэджанне кандыдату на прэзідэнцтва ад БХД Віталю Рымашэўскаму. Пра гэта сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паведаміў у тэлефоннай размове Павел Радзівонаў, начальнік упраўлення ў справе нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. Папярэджанне тычыцца неправамоцнасці закліку да несанкцыянаваных масавых акцыяў у Менску.

Рымашэўскі называе вынесенае яму папярэджанне незаконным і апелюе да роўнасці правоў усіх кандыдатаў падчас выбараў.

“Людзі маюць права сустракацца з сваім кандыдатам там, дзе ім зручна. Чаму Лукашэнка можа ладзіць парады і канцэрты на Кастрычніцкай плошчы, а для кандыдатаў ад апазіцыі гэтая плошча – табу?”, – задае рытарычнае пытанне Рымашэўскі.

Дэмакратычны кандыдат заяўляе, што не будзе гуляць у выбары паводле сцэнара, напісанага ўладамі, і гаворыць, што сустрэча з выбарнікамі на Кастрычніцкай, прызначаная на 18-ю гадзіну 24 лістапада, стане для афіцыйнага Менску “тэстам на сапраўднасць заяваў” аб дэмакратычнасці прэзідэнцкіх выбараў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары