Ці трэба нам АЭС? Апытанне «Белсату»


Ці трэба нашай краіне атамная станцыя ды яшчэ ў крэдыт – пра гэта ўлады Беларусі з народам не раіліся. Згодна з вынікамі нашага апытання, значная частка беларусаў выступае катэгарычна супраць пабудовы ядравага аб’екту на тэрыторыі краіны.

«Атамная станцыя нам не трэба ў Беларусі – і так усё забруджана, навошта яшчэ больш? Усё можа здарыцца», – гаворыць адна з рэспандэнтак. Менавіта пытанне бяспекі турбуе беларусаў найбольш. «Я лічу, што атамная станцыя небяспечная, і ў нашыя часы, як бы ні было цяжка, трэба займацца альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі. Трэба ісці іншым шляхам», – падкрэсліў рэспандэнт.

Аднак ёсць і прыхільнікі пабудовы АЭС. «Трэба, каб было сваё святло. У дамах патрэбнае святло, трэба, каб паўсюль святло было. Калі гэтага не будзе, і купляць – то шмат мы не накупім», – зазначыў адзін з апытаных. «Я думаю, што АЭС патрэбная ў прынцыпе, – мяркуе іншая рэспандэнтка. – Але галоўнае, каб не было так, як здарылася даўно ў Чарнобылі».

Першую беларускую АЭС маюць пабудаваць у Астравецкім раёне, на Гарадзеншчыне. Крэдыт на пабудову атамнай станцыі выдае Менску Расея – гэта 10 млрд долараў з выкарыстаннем гэтага крэдыту цягам 10 гадоў і пагашэннем цягам 15 гадоў. Будаваць АЭС будуць таксама расейцы.

belsat.eu
https://youtu.be/XCXoiEU_qKg

Глядзі таксама
Каментары