Слуцкі збройны чын. 1920–2010


27 лістапада 2010 г. сустракаем 90-ю гадавіну Слуцкага паўстання – Слуцкага збройнага чыну.

У лістападзе 1920 г. на заклік Рады Случчыны некалькі тысячаў беларусаў пад бел-чырвона-белым сцягамі ды Пагоняю са зброяй у руках адчайна баранілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ад бальшавікоў. Баявыя дзеянні працягваліся да канца снежня 1920 г. “Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына” – так было напісана на сцягу слуцкіх паўстанцаў.

У сённяшняй Беларусі гэтая падзея несправядліва забытая. Слуцкім паўстанцам не ўсталявалі помніку, іхнымі імёнамі не назвалі вуліцаў беларускіх гарадоў.

«Белсат» вырашыў узгадаць забытых герояў змагання за незалежную Беларусь.

Заахвочваем паглядзець адмысловы відэаролік:

«Госць «Белсату» з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім, адным з укладальнікаў і аўтарам прадмовы да зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах». У 2010 г. узнагароджаны прэстыжнаю прэміяй імя Льва Сапегі. Пятніца, 26.11.2010, а 21:20.

Дакументальны фільм «Слуцкі збройны чын». Субота, 27.11.2010, а 21:15.

Слуцкі збройны чын. 1920–2010

Стужка навінаў