Асуджаны інвалід абліў сябе растваральнікам і падпаліў


Чарговы інцыдэнт адбыўся ў папраўчай калоніі № 5 Івацэвічаў (Берасцейская вобласць).

Пра гэта паведамляе сайт інфармацыйна-асветнай установы “Платформа” са спасылкаю на ананімную крыніцу ў турме.

Трагедыя адбылася вечарам 24 лістапада. У восьмым атрадзе калоніі, каля кабінету начальніка атраду, асуджаны Уладзімір Абухевіч (Абуховіч, Абухоўскі), інвалід 2-й групы, абліў сябе растваральнікам і падпаліў. Агонь паспелі пагасіць, аднак мужчына атрымаў сур’ёзныя апёкі і быў дастаўлены ў раённую больніцу.

У рэанімацыі івацэвіцкага шпіталю пацвердзілі, што хворага змясцілі да іх. Медыкі канстатавалі ў пацыента апёк 2–3-й ступені 30 % паверхні скуры, пераважна на верхняй частцы тулава.

Медыкі паведамляюць, што пацярпелы апрытомнеў, размаўляе. Прычынаў, з-за якіх мужчына спрабаваў сябе спаліць, яны не каментуюць. Па чутках, у зняволенага былі нейкія праблемы з адміністрацыяй калоніі, паведамляе “Платформа”. Інфармацыю пра здарэнне ў самой калоніі каментаваць адмаўляюцца.

Раней у “Платформу” паступалі паведамленні аб масавых збіваннях зняволеных у калоніі № 5.

belsat.eu

Стужка навінаў