Разгон Плошчы ў Егіпце: тры параненыя, адзін забіты


https://youtu.be/_NFdQ9IEJMo
Ранкам дэманстранты з коўдрамі атачылі парламент. Яны пратэстуюць, бо вайсковы ўрад даручыў сфармаваць Кабінет Міністраў Камалю Ганзуўры (Kamal Ganzouri), які займаў пост прэм’ер-міністра пры Хосні Мубараку (Ḥusnī Mubārak). Падчас разгону службаю бяспекі лагеру вакол парламенту пачаліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек загінуў і трое – параненыя.

Частка пратэстоўцаў, якія разбілі лагер на плошчы Тахрыр (Tahrir), перайшла да будынку парламенту, які месціцца побач, ранкам у суботу, 26 лістапада. Прызначэнне на важную пасаду прадстаўніка былога рэжыму замест “чысткі” кіроўных шэрагаў яшчэ больш паглыбіла недавер дэманстрантаў да генералаў.

“Не варта забываць, што Ганзуўры быў прэм’ер-міністрам і віцэ-прэм’ерам амаль дваццаць гадоў, то бок ён быў часткаю рэжыму. Ён быў адною з асноўных постацяў у палітыцы, якая прывяла Егіпет у заняпад, што мы бачым сёння”, – гаворыць палітычны дзеяч Іслам Лютфі (Islam Lutfi).

Меркаванні егіпцянаў адносна прэм’ер-міністра, прызначанага вайскоўцамі, дыяметральна супрацьлеглыя. Удзельнікі лагеру на плошчы Тахрыр упэўненыя, што гэта вяртанне да рэжыму Мубарака, іншыя лічаць, што Ганзуўры можна давяраць, і ён здатны навесці парадак у краіне.

Тыя, хто сабраўся перад парламентам, упэўненыя, што пабачаць, як вайсковы ўрад аддае ўладу. Аднак замест таго, каб сысці, генералы абяцаюць у сярэдзіне 2012 г. датэрмінова правесці прэзідэнцкія выбары.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары