Помнікі-нелегалы


https://youtu.be/yfQjHjIXBpY
36 нелегальных бюстаў былі выяўленыя падчас інвентарызацыі ў маскоўскім парку “Музеон”.

Акрамя пастаментаў Сталіну, Дзяржынскаму і Горкаму мясцовыя чыноўнікі знайшлі, напрыклад, выявы Ігара Весялова, вытворцы кампазітных матэрыялаў, і Фізулі Фараджаева, дырэктара невялікай металургічнай кампаніі.

Праблема не толькі ў тым, што прадпрымальнікі не атрымалі дазволу ад ураду Масквы на ўсталяванне помнікаў. Сам факт таго, што яны выяўляюць яшчэ жывых асобаў, кваліфікуе іх як незаконныя – у адпаведнасці з расейскім заканадаўствам, вулічныя помнікі могуць быць узведзеныя толькі ў гонар памерлых.

Бюсты – шмат якія з іх зробленыя з таннага пластыка, а не з бронзы, – былі прыбраныя з пастаментаў.

Паводле надпісаў на бюстах скульптар незаконна размешчаных помнікаў – кіраўнік Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў Пётр Стронскі. Аўтар іншых – Алег Алейнік, прадстаўнік малавядомай дабрачыннай арганізацыі “Мецэнаты стагоддзя”.

Некаторыя з бізнесоўцаў заплацілі да 2 млн руб. ($ 64 000) за тое, каб іхныя выявы выставілі на ўсеагульны агляд у парку “Музеон”, які, паводле звестак дзяржаўных медыяў, не адзіны парк, дзе размешчаныя незаконныя статуі. Згадваюць таксама паркі ў Мар’іне і Дзмітраве. Агулам такіх месцаў ва ўсёй Расеі налічваецца прынамсі трыццаць.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары