Емен: застрэлілі пяцярых дэманстрантаў


Яны дамагаліся, каб дыктатара Салеха, які пагадзіўся здаць уладу за імунітэт, аддалі пад суд.

Узброеныя мужчыны ў цывільным адкрылі агонь па пратэстантах у цэнтры сталіцы Емену Сане. Паводле сведкаў падзеяў і працаўнікоў аднаго са шпіталяў, загінулі прынамсі пяць чалавек.

Сведкі кажуць, што баевікі стралялі ў пратэстоўцаў на вуліцы Зубайр. “Мы маршыравалі – і раптам пачулі стрэлы з лагеру, з вуліцы Зубайр. Агонь быў шквальны”, – сказаў адзін з параненых пратэстоўцаў, які праходзіць лячэнне ў палявым шпіталі.

Прэзідэнт Емену Алі Абдула Салех у сераду, 23 лістапада, падпісаў пагадненне, згодна з якім ён гатовы перадаць уладу ў краіне пасля 33 гадоў аўтарытарнага кіравання. Наўзамен ён і ягоная сям’я маюць атрымаць імунітэт ад крымінальнага пераследу.

Дэманстранты выступаюць супраць такога пагаднення і вось ужо цягам дзесяці месяцаў дамагаюцца звяржэння Алі Абдулы Салеха ды перадавання яго суду.

belsat.eu

Стужка навінаў