«Лукашэнка скажа Польшчы: вы здалі, вы і плаціце»


Прысуд Алесю Бяляцкаму каментуе экс-кандыдат на прэзідэнтцва Уладзімір Някляеў. Ён кажа, што беларускі рэжым замест залатога запасу ў банках трымае «залаты чалавечы запас» у турмах.

Уладзімір Някляеў падкрэсліў, што менавіта беларускі рэжым зрабіў неабходным функцыянаванне праваабарончага цэнтру «Вясна», стварыўшы пры гэтым умовы, у якіх працаваць немагчыма. Ён зазначыў, што ў гэткіх жа ўмовах існуе сёння ўся беларуская апазіцыя.

Паводле экс-кандыдата, ягоныя спадзевы, што будуць выпушчаныя палітвязні, якія сёння ў турме, амаль што рассеяліся: «Гэта, безумоўна, выкліча міжнародны скандал. Што зробіць Лукашэнка? Ён на пратэсты Еўразвязу скажа: «Слухайце, вы чаго да мяне? Я яго пасадзіў? Вы да палякаў, яны самі мне яго здалі». Вы здалі – вы і заплаціце, вось які чакаецца падыход».

belsat.eu

Стужка навінаў