Апытанне: ці вернецца стабільнасць?


Прэзідэнт паставіў перад урадам задачу: выправіць эканамічнае становішча краіны ў пачатку наступнага года. Урад абяцае заданне выканаць. Месяц-другі – і Беларусь вернецца ў часы стабільнасці? Далёка не ўсе з апытаных “Белсатам” менчукоў падзяляюць веру ў хуткую светлую будучыню.

“Так! Будзем верыць, будзем падтрымліваць дзяржаву наша. вераю”, – кажа студэнтка.

“Можа, гэтак і будзе, калі грошай надрукуюць. Як абяцаюць, то зробяць, але сэнсу з гэтага не будзе ніякага”, – кажа мужчына сталага веку.

“Не! Я нашай дзяржаве не веру ўжо шмат-шмат гадоў. Наш прэзідэнт… прабачце, не буду болей казаць… У нас сёння інфляцыя колькі адсоткаў! А кошты выраслі ўтрая”, – усё ж такі працягнула жанчына.

“Як утрая? У значна болей разоў”, – перабівае ейная сяброўка.

“Не. Не веру, а нават калі і вырастуць, то будзе чарговы віток інфляцыі. Так што няма сэнсу нават падымаць зарплаты цяпер”, – кажа чарговы рэспандэнт.

“Я не веру вам, што яны гэтак заявілі. А навіны я таксама не гляджу”, – адрэзаў мужчына.

belsat.eu

Стужка навінаў