У Горадні шыюць каралеўскія сукенкі


Удзельніцы студыі натхніліся персанажам каралевы Боны Сфорцы, якая прыехала ў горад у XVI ст.

Студыя «Бона Сфорца» рыхтуецца да чарговага фестывалю нацыянальных культураў, які пройдзе ў Горадні ў 2012 г. Тут спрабуюць зрабіць сапраўдную візітоўку гораду.

«Для гэтага мы ствараем калекцыю ў колерах нашага герба. Вывучаецца вельмі шмат гістарычнага матэрыялу: вось менавіта строй XVI стагоддзя. Увогуле ідэя – паказаць розныя эпохі, тых князёў і князёўнаў, якія жылі менавіта ў Горадні», – тлумачыць кіраўніца студыі Наталля Маёрава.

Цэнтральнаю ж гераіняй будучай калекцыі «Раскоша Горадні» стваральнікі абралі апякунку сваёй студыі – неапалітанскую прынцэсу і жонку караля Жыгімонта І, каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую Бону Сфорцу.

«Бона Сфорца была не толькі добрым палітыкам, яна яшчэ была прыгожая жанчына. І вось яна ўвяла менавіта на нашых землях моду на дэкальтэ на сукенках», – распавяла Наталля Маёрава.

Праўда, у сучасным выданні каралеўскія сукенкі маюць не толькі дэкальтэ, але і міні-даўжыню. А замест золата іх упрыгожваюць саломкаю.

belsat.eu

Стужка навінаў