Сышоў прыгожа: Бэрлюсконі распавёў пра сапраўднае каханне


Былы прэм’ер-міністр Італіі выдаў музычны альбом.

На плытцы пад назваю «Сапраўднае каханне» («Il vero amore») 12 песень, вершы да якіх палітык напісаў сам. Аўтар музыкі – спявак Мар’яна Апічэлля, які супрацоўнічае з Бэрлюсконі яшчэ з 2003 г. Былы кіраўнік італьянскага ўраду ў новым альбоме не спявае.

Ці заробіць мільярдэр і медыйны магнат чарговы маёнтак на святочных продажах, сказаць цяжка, улічваючы змешаныя пачуцці італьянцаў да былога прэм’ера ў сувязі са шматлікімі скандаламі з ягоным удзелам. Бэрлюсконі, які сышоў у адстаўку ў ноч на 13 лістапада 2011 г., у маладосці падзарабляў, спяваючы на круізным лайнеры. Ягоныя папярэднія альбомы былі таксама напісаныя ў суаўтарстве з Апічэллям. А італьянцы дагэтуль згадваюць музычны гіт ягонай перадвыбарчай кампаніі 2008 г. – «Дзякаваць Богу, ёсць Сільвіё!» («Thank heavens there is a Silvio»).

belsat.eu

Стужка навінаў