Сяргей Жбанаў у „Гарачым каментары”


Ці выратуе беларускую эканоміку абяцаная „Газпромам” скідка на газ?

Эканамічны аглядальнік Сяргей Жбанаў гаворыць, што ў памяншэнні цаны расейскага газу для суседзяў трэба шукаць не эканамічныя і не тэхналагічныя, а найперш геапалітычныя прычыны.

Эксперт нагадвае пра вынікі аўдытарскай праверкі „Белтрансгазу”, якую праводзіў „Газпром” вясною: „З гледзішча эканомікі ёсць шмат фактаў, якія пацвярджаюць неэфектыўнасць такога набытку”.

З іншага боку, аб’ём газу, які можна перапампаваць праз трубы прадпрыемства (18 млрд кубаметраў за год), складае болей за 10 % прапускной здольнасці Украіны. Калі дадаць да гэтага магчымасці газаправоду „Паўночная плынь”, атрымаем палову прапускной здольнасці нашай паўднёвай суседкі, што робіцца моцным палітычным аргументам.

Паводле Сяргея Жбанава, галоўнаю ўмовай шчодрай зніжкі стала абяцанне, якое Аляксандр Лукашэнка не так даўно даў кіраўніку „Газпрому” Аляксею Мілеру: расейскі партнёр можа разліваць на прыватызацыю не толькі прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць газ як сыравіну, але і флагманаў беларускай індустрыі.

Наш суразмоўца параўноўвае новую цану на газ (165,6 долара за тысячу кубаметраў) з тою, што Беларусь плаціла ў 2009 г. (каля 150 долараў за тысячу кубаметраў). Дзякуючы гэтаму, паводле яго, Беларусь зможа сур’ёзна паменшыць хранічны дэфіцыт вонкавагандлёвага сальда.

belsat.eu

Стужка навінаў