Апытанне: ці гатовыя студэнты плаціць Br 10 млн за навучанне?


Ужо трэці раз за год павялічваецца аплата за навучанне ў ВНУ. Гэтым разам – на 25%.

Такім чынам на найбольш прэстыжных спецыяльнасцях БДУ, такіх як правазнаўства, эканоміка, усходняя філялёгія кошт дасягае амаль 10 млн. рублёў.

Негледзячы на гэта, апытаныя “Белсатам” менскія студэнты ставяцца да падаражэння спакойна, як да непазбежнага.

“Па-мойму не нашмат павялічылі. Я вучуся на завочным, таму ў нас там увесь час павялічваюць кошты”. – кажа студэнтка.

“Я сам гэтым пытаннем не цікаўлюся – у мяне там маці ўсё аплочвае. Але ўсё роўна буду плаціць, колькі б там не было, хоць і будзе менш на асабістыя расходы. У маёй групе ўсе гатовыя плаціць”. – кажа студэнт другога курсу.

“Іх увесь час падвышалі, мы ўжо прывыклі”. – кажа чарговая рэспандэнтка.

“Ну а што – долар скочыў, усё падаражэла”. – зазначыў студэнт.

Аб папярэднім падвышэнне было абвешчана ўжніўні, а на пачатку 2011 года, у сярэдзіне зімовай сесіі, студэнтаў паінфармавалі пра павелічэнні аплаты практычна на чвэрць. Нават без апошняга падвышэння паводле росту коштаў на вышэйшую адукацыю Беларусь займае першае месца ў Еўропе.

belsat.eu

Стужка навінаў