Леанід Заіка: пенсійную сістэму належыць будаваць на асабістых ашчаджэннях


У шэрагу краінаў Еўропы неўзабаве распачнуцца пенсійныя рэформы. На думку эканаміста Леаніда Заікі, такая рэформа патрэбная і Беларусі. “Старая сістэма мусіць застацца ў мінулым стагоддзі”, – падкрэсліў эксперт.

“Важна прымяняць пенсійную сістэму, збудаваную на асабістых ашчаджэннях – каб чалавек сам вырашаў, ці выйсці на пенсію ў 50 гадоў і мець пенсію памерам 200 долараў, або ў 60 і мець 400”, – патлумачыў Леанід Заіка. “Ашчаджальная пенсійная сістэма робіць нас свабоднымі”, – падкрэсліў эканаміст.

Як адну з перавагаў пенсійнай сістэмы, пабудаванай на прынцыпе ашчаджання, Леанід Заіка называе тое, што нават са смерцю грамадзяніна гэтыя сродкі не знікаюць, а могуць перадавацца ў спадчыну. Паводле эканаміста, пры заробку памерам 500 долараў, каля 180 з іх ідуць у пенсійны фонд.

Стужка навінаў