Дэпутацкія жарсці: У парламенце пусцілі слезацечны газ


У Паўднёвай Карэі парламент ратыфікаваў спрэчны праект свабоднага гандлю з Злучанымі Штатамі, ініцыятарамі якога выступіла кіроўная Партыя кансерватараў. Гэта выклікала абурэнне з боку апазіцыі, і адзін з яе прадстаўнікоў пусціў слезацечны газ проста падчас паседжання.

Апазіцыя лічыць, што закон прынясе больш карысці амерыканцам, чым карэйцам. “Яны ратыфікавалі законапраект знянацку. Гэта недапушчальна. Урад і кіроўная партыя мусяць папрасіць прабачэння перад народам і абвесціць, што ратыфікацыя несапраўдная”, – заявіў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Лі Ён.

Законапраект быў прыняты большасцю галасоў. А чальцы апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі пераважна ўстрымалася ад галасавання.

Эканамісты мяркуюць, што пагадненне можа павысіць гадавы таваразварот паміж краінамі, які цяпер складае каля $ 67 млрд, амаль на чвэрць.

Умова была ўхваленая Кангрэсам Злучаных Штатаў у мінулым месяцы і падпісаная прэзідэнтам Баракам Оўбамам. Законапраект – самае буйное ў ЗША гандлёвае пагадненне з часу, калі ў 1994 г. у Паўночнай Амерыцы пачало дзеяць пагадненне аб свабодным гандлі.

belsat.eu

Стужка навінаў