Сутычкі ў Егіпце: больш за 1500 ахвяраў


МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у егіпецкія гарады за межы курортных зон. У Каіры працягваюцца сутычкі мясцовых службаў бяспекі з дэманстрантамі, якія дамагаюцца ад Вайсковай рады перадавання ўлады ў рукі цывільнага ўраду.

Сёння, 22 лістапада, ужо чацвёрты дзень пратэстаў.

“Мы настойваем на тым, каб узброеныя сілы назвалі нам дзень, калі яны аддадуць уладу людзям, якіх абраў народ. У выпадку, калі Вайсковая рада паспрабуе вярнуць яе, мы вернемся на плошчу”, – заявіў адзін з пратэстоўцаў.

Уначы на плошчы Тахрыр сабраліся каля 20 000 чалавек – і гэта нягледзячы на тое, што ў выніку сутычак ўжо 33 асобы загінулі, а больш за 1500 параненыя. Крыніцы з шпіталяў паведамляюць, што большасць з іх пацярпела ад баявых патронаў, выкарыстанне якіх не пацвярджаюць вайскоўцы. Сталую плынь параненых перапраўляюць з лініі фронту на матацыклах або на спінах дэманстрантаў у шматлікія палявыя шпіталі, створаныя для дактароў-добраахвотнікаў вакол плошчы Тахрыр.

Сілы бяспекі змагаюцца з пратэстоўцамі таксама ў іншых мясцовасцях Егіпту. Гэтак, два чалавекі былі забітыя ў партовым горадзе Ісмаілія. Каля 5000 чалавек аказаліся акружанымі сіламі бяспекі ў паўночным прыморскім горадзе Александрыі, дзе, паводле словаў сведкаў, паліцыянты адмовіліся страляць баявымі патронамі.

“У сувязі з напружаным становішчам, што складваецца ў краіне, МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у егіпецкія гарады, што знаходзяцца за межамі курортных зон, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці”, — зазначае Савіных.

belsat.eu
https://youtu.be/HyEIyRAzJxo

Глядзі таксама
Каментары