Апытанне: ці вераць беларусы дзяржаўным медыям?


Паводле афіцыйных медыяў, крызіс пераадолены, заробкі растуць, а будаўніцтва сацыяльна арыентаванай дзяржавы працягваецца. «Белсат» звярнуўся да менчукоў з пытаннем: ці адчулі яны палёгку ў фінансавым становішчы, пра якую кажуць дзяржаўныя газеты і тэлеканалы?

«Ды пра што вы кажаце?! Я ўвогуле не веру ні ўва што з таго, што кажуць з экранаў нашага тэлебачання. Не веру! Падманаў было вышэй за дах. А гаманец сам кажа, што жыць лягчэй не стала», – адказала жыхарка Менску.

«Магчыма, яна [стыпендыя] і вышэйшая за леташнюю, але я гэтага не адчуваю. Толькі наадварот. Мне штомесяц даводзіцца абразаць свой прадуктовы кошык, і не веру я ў яго квітненне з дзейнай уладай», – зазначыў студэнт.

«Ды што тут казаць – толькі горай краіне робіцца. Трэба штосьці рабіць з гэтым», – заявіў чарговы рэспандэнт.

«Афіцыйная статыстыка… Вы ж ведаеце – як скажуць, такія лічбы і напішуць», – падзяліўся меркаваннем мужчына сталага веку.

belsat.eu

Стужка навінаў