Барадач: Тэракты арганізаваныя спецслужбамі Віктара Лукашэнкі


Былы камандзір брыгады спецназу, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач праводзіць паралелі паміж тэрактамі, якія адбыліся ў Беларусі сёлета і ў 2008 г.

Суразмоўца нагадвае, што выбух падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску ў 2008 г., зрабіўся нагодаю для адстаўкі дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Віктара Шэймана. Справа паставіла кропку ў абнаўленні кадравага складу спецслужбаў, які Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў дзеля асабістай бяспекі, каб пазбегчы наменклатурнага перавароту.

Напярэдадні выбуху, гаворыць Барадач, Віктар Шэйман атрымаў заданне праводзіць высокапастаўленага госця, пасля чаго Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўнік Савету бяспекі не кантраляваў сітуацыі, бо яго не было на месцы святкавання.

Віктар Лукашэнка, які кіруе беларускімі спецслужбамі сёння, прадбачліва не атачае сябе моцнымі канкурэнтамі.

Паводле інфармацыі Барадача, на датычнасць да выбуху каманды Віктара Лукашэнкі паказваюць вынікі экспертызы. Менавіта таму суд будзе прымаць рашэнне, абапіраючыся перадусім не на гэтыя звесткі, а на паказанні, выбітыя з Канавалава і Кавалёва, і довады абвінаваўчага боку.

belsat.eu

Стужка навінаў