Усаў: Дамовы, падпісаныя Лукашэнкам, можна ануляваць


Сярод іншага і адносна стварэння Еўразійскага саюзу.

Калі лічыць Аляксандра Лукашэнку нелегітымным прэзідэнтам, адпаведна, і ўсе падпісаныя ім дакументы неправамоцныя, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Новыя ўлады Беларусі маюць права ануляваць іх на падставе міжнародных дамоўленасцяў, але зрабіць гэта можна будзе толькі ў выпадку, калі краіна не паспее глыбока інтэгравацца ў новую структуру і не пяройдзе на расейскі рубель.

Ці трапіць Аляксандр Лукашэнка пад Гаагскі трыбунал? Паводле суразмоўцы, прапанова кангрэсмена Крыстафэра Сміта, кіраўніка Хельсінкскай камісіі ЗША, ёсць, хутчэй, папулісцкім крокам у межах ціску Захаду на беларускі рэжым. Інакш, сцвярджае суразмоўца, трэба было б палову прэзідэнтаў з краінаў постсавецкай прасторы прыцягнуць да адказнасці ў Гаазе.

Калі Беларусь атрымае незалежнасць, “абавязкова мусіць быць унутраны суд, мусіць адбыцца люстрацыя, і пад суд, пад гэтыя ўсе працэсы мусіць трапіць не толькі Лукашэнка <…> але ўсе, пачынаючы ад міністраў і заканчваючы следчымі ды суддзямі”.

belsat.eu

Стужка навінаў