\tБольшасць назіральнікаў – з праўладных аб’яднанняў


У выбарчых камісіях акрэдытавалі 3 195 назіральнікаў, паведамляюць у ЦВК. Больш за ўсё назіральнікаў вылучалі грамадскія аб’яднанні – 2 507.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркаму, самыя актыўныя ў вылучэнні назіральнікаў – Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (573 чалавекі), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (527), РГА “Белая Русь” (458).

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 125 назіральнікаў, у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі – 102, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і Аб’яднаная грамадзянская партыя – па пяць, Партыя БНФ – чатыры, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і Беларуская аграрная партыя – па тры, яшчэ тры партыі – па адным.

Грамадзяне шляхам падавання заяваў вылучылі 179 назіральнікаў, працоўныя калектывы – 384.

Вылучэнне назіральнікаў у склад выбарчых камісіяў працягваецца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары