Вялікае інтэрв’ю з аль-Асадам: дыктатар не збіраецца адступаць


https://youtu.be/_A2vlKlShF8
Кіраўнік Сірыі даў вялікае інтэрв’ю журналістам газеты “Sunday Times”. Башар аль-Асад не збіраецца сыходзіць у адстаўку, аднак абяцае сваім грамадзянам палітычныя рэформы і свабодныя выбары.

Пры гэтым верныя дыктатару войскі ды спецслужбы працягваюць жорстка задушаць іншадумства. Паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, з пачатку антыўрадавых выступленняў сірыйскай апазіцыі былі забітыя больш за 3500 чалавек. Супраць дэманстрантаў выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю і нават танкі.

У суботу скончыўся тэрмін ультыматуму, выстаўленага Сірыі Лігаю арабскіх краінаў. Цягам трох дзён Дамаск мусіў скончыць кровапраліцце. Аднак толькі ў суботу, паводле прадстаўнікоў апазіцыі, вайскоўцы і працаўнікі спецслужбаў забілі больш за 20 чалавек. Пры гэтым аль-Асад заявіў медыям, што Сірыя “не схіліцца пад вонкавым ціскам”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары