Генерал Фралоў хоча аб’яднаць афіцэраў і балатавацца ў парламент


Валерый Фралоў прапанаваў абраць ганаровым сябрам аргкамітэта па стварэнні “Афіцэрскага сходу” зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Адначасова з гэтым ён падтрымлівае ідэю Лукашэнкі аб рэгіянальных вайсковых фармаваннях і прапаноўвае экспертную дапамогу.

У Беларусі плануецца стварэнне грамадскага аб`яднання “Афіцэрскі сход”. Пра гэта паведаміў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў у Менску на сустрэчы са сваімі сябрамі і паплечнікамі, прысвечанай Дню ракетных войскаў і артылерыі.

Выступаючы перад імі, Фралоў адзначыў: у штодзённым жыцці “Афіцэрскі сход” будзе акцэнтаваць увагу “на падтрымцы таварышаў і іх сем`яў, на аказанні дапамогі тым, хто апынуўся ў цяжкіх умовах”.

У той жа час ён заявіў, што дзейнасць арганізацыі можа быць значна шырэйшай. “Сённяшнія праблемы ў беларускай эканоміцы не выключаюць сацыяльнага выбуху. Маючы пэўную вагу і ўплыў у сваіх колах, мы можам абазначыць сваёй мэтай недапушчэнне бессэнсоўных і бязлітасных бунтаў, не дай бог з чалавечымі ахвярамі”, — сказаў ён.

Фралоў лічыць, што пратэставыя дзеянні павінны выстройвацца ў межах прававога поля. На яго думку, такімі дзеяннямі могуць стаць: удзел і падтрымка экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса ў арганізацыі рэферэндуму па змене Выбарчага кодэкса; удзел у парламенцкіх выбарах пры ажыццяўленні працэдуры змянення заканадаўства; вылучэнне ў якасці кандыдатаў у дэпутаты 15-20 чалавек, здольных паўплываць на вырашэнне надзённых праблем насельніцтва.

“З улікам настроенасці цяперашняга кіраўніцтва краіны на сур`ёзны ўздым узроўню тэрытарыяльнай абараназдольнасці, — заявіў Фралоў, — мы гатовы ў якасці кансультантаў, дарадчыкаў і спецыялістаў аказаць садзейнічанне гэтаму працэсу”.

belsat.eu

https://youtu.be/U1yX25PSx8A

Глядзі таксама
Каментары