Мода будучыні: сукенкі з ужыванага пластыку


Паказ адзення з перапрацаванага смецця прайшоў у Балівіі.

Дызайнерка Marion Macedo зрабіла сабе імя на наватарскай канцэпцыі, якая прапануе ствараць моду з прадуктаў перапрацоўкі. Апошняя калекцыя складаецца з дванаццаці сукенак, зробленых са старых кампакт-дыскаў, кардону, поліэтыленавых пакетаў і пластыкавай упакоўкі.

Дзеля стварэння мадэляў яна пачала супрацоўнічаць з кампаніямі, якія хочуць прадэманстраваць не толькі сваю экалагічнасць, але і наватарства. Кінатэатры, напрыклад, праставілі кардонныя ўпакоўкі з-пад папкорну.

Дызайнерка набыла вялізную папулярнасць на радзіме, армія яе прыхільнікаў расце з дня на дзень. Нядаўна яна запусціла лінію ювелірных упрыгожванняў, якую паспела распрадаць. Macedo гаворыць, што сапраўдная экалагічная ідэнтычнасць паўстае не тады, калі чалавек раздзяляе смецце, якое пасля пойдзе на перапрацоўку, а калі ён пачынае насіць адзенне з перапрацаваных матэрыялаў.

belsat.eu

Стужка навінаў