Чукчы ідуць на выбары


У далёкіх раёнах Чукоткі стартавала датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах.

Каб выбарцы з рыбалоўных паселішчаў, што месцяцца ў вусці ракі Анадыр, змаглі аддаць свой голас, давялося перавозіць скрыні для галасавання снегаходам і верталётам.

На Далёкім Усходзе Расеі выбарам радуюцца. “Мы заўсёды з нецярплівасцю чакаем выбараў. Будзе і канцэрт, і прадукты”, – кажа адзін з рыбакоў.

Найбольш чакаюць выбараў артысты. Яны з’язджаюцца з усёй тундры і ладзяць агітацыйныя канцэрты. Жанчыны ў нацыянальных строях, шаманы, танцы, пачастункі. Мэта ўсяго гэтага – не толькі развесяліць насельніцтва самых аддаленых расейскіх раёнаў, але і прыцягнуць увагу будучай Дзяржаўнай думы да праблемы захавання культуры паўночных народаў.

“Калі мы прыехалі сюды, прагаласавалі тры чалавекі. Але ў дзень выбараў яўка добрая, людзі ідуць актыўна”, – кажа чалец выбарчай камісіі Сяргей Дзяменцьеў.

Галоўны дзень галасавання прызначаны на 4 снежня. Згодна з рашэннем XII з’езду найбуйнейшай партыі краіны “Единая Россия”, прынятым 24 верасня 2011 г., перадвыбарчы спіс ачоліць дзейны прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, а Уладзімір Пуцін выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г.

belsat.eu

Стужка навінаў