«Захапі Ўол-стрыт»: арышты ў Нью-Ёрку


Тысячы ўдзельнікаў акцыі «Захапі Ўол-стрыт» выйшлі ў чацвер увечары на Бруклінскі мост. Гэтае шэсце завяршыла шэраг маршаў пратэсту па ўсёй краіне, падчас якіх арыштавалі больш за 200 чалавек.

Натоўп нязгодных у Нью-Ёрку значна павялічыўся пасля заканчэння працоўнага дня, да пратэстоўцаў далучыліся лідары прафсаюзаў. Удзельнікі маршу казалі: яны незадаволеныя з таго, што мільярды долараў, дадзеныя банкам на выратаванне падчас крызісу, дазволілі ім вярнуць велізарныя прыбыткі, тым часам шараговыя амерыканцы не мелі ніякай палёгкі ды пацярпелі ад высокага ўзроўню беспрацоўя і нестабільнай эканомікі.

У чацвер раніцаю паліцыянты забарыкадавалі вузкія вуліцы вакол Ўол-стрыт, дзе месціцца Нью-ёркская фондавая біржа. Калі пратэстоўцы праходзілі праз гэты раён, паліцыя выкарыстала дручкі, каб выштурхнуць людзей на ходнікі і не даць ім перашкодзіць фінансавым работнікам заняць свае працоўныя месцы. Працаўнікі біржы праходзілі праз барыкады з дапамогаю ідэнтыфікатараў. Нью-ёркская фондавая біржа адкрылася своечасова і працуе як звычайна.

belsat.eu

https://youtu.be/MB3Hf_whJ_w
https://youtu.be/tsNBqhbNPUc

Глядзі таксама
Каментары