Разгон мітынгу ў Нью-Ёрку


Мітынгоўцы разбілі лагер на знак пратэсту фінансавай сістэме, якая, на іхную думку, дае галоўным чынам перавагу вялікім карпарацыям і багацеям. Рух натхніў аналагічныя пратэсты ў іншых гарадах. У шэрагу выпадкаў мелі месца жорсткія сутыкненні з паліцыяй.

Прадстаўнік паліцыі Пол Браўн заявіў, што каля 70 пратэстоўцаў, якія парушылі правілы паводзінаў у парку і аказалі супраціў органам законапарадку, арыштавалі ў парку падчас начной аперацыі, хоць большасць сышла добраахвотна. “Каля дзясятка пратэстоўцаў прыкавалі сябе ланцугамі адзін да аднаго, і яшчэ двое прыкавалі сябе да дрэваў, але ім усё адно давялося пакінуць парк”, – падзяліўся падрабязнасцямі Браўн.

Падобныя акцыі праваахоўныя органы правялі і ў іншых раёнах краіны. Гэтак, у Портлэндзе, штат Арэгон, у нядзелю, 13 лістапада, адбыліся сутыкненні паліцыі з мітынгоўцамі, колькасць якіх налічвала каля 1000 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў