Першы публічны выступ Брэйвіка ў судзе


Антымусульманскі тэрарыст, які ў Нарвегіі падчас нападу 22 ліпеня забіў 77 чалавек, прызнаў факт здзяйснення страляніны, але адмовіўся прызнаць сябе вінаватым.

На першым судовым паседжанні, на якое пусцілі толькі пацерпелых і іхных сваякоў, было вырашана, што Андэрс Брэйвік надалей будзе заставацца пад папярэднім арыштам.

Брэйвік распавёў суду, што ён быў ваенным камандзірам у нарвежскім руху супраціву і руху рыцараў-тампліераў Нарвегіі. Ён прызнаў факт тэрарыстычнага акту, але назваў сябе невінаватым. Гэтае слуханне было першаю мажлівасцю для медыяў, пацярпелых і сваякоў ахвяраў пачуць публічны выступ злачынца і выступіць самім.

«Так насамрэч у мяне няма большых спадзяванняў. Але хацелася б верыць, што гэты суд не пераўтварыцца ў нейкае медыйнае шоў», – заявіў Сондрэ Ліндгаген Нільсэн, які выжыў падчас страляніны.

Злачынец прабудзе пад арыштам хутчэй за ўсё да наступнага года, калі судовыя пасяджэнні працягнуцца. Брэйвіку пагражае 21 год зняволення – гэта максімальнае пакаранне паводле нарвежскага права.

belsat.eu

https://youtu.be/MGl9TmqgiI0

Глядзі таксама
Каментары