Спатканне з забітымі


Жыхары Місраты, трэцяга паводле велічыні гораду Лівіі, да гэтага часу пакутуюць ад траўмаў, якія нанесла мінулая грамадзянская вайна. За восем месяцаў ваенных дзеянняў 1500 з 300 тыс. жыхароў гораду загінулі, а гарадская інфраструктура сур’ёзна пацярпела.

Новая выстаўная зала, размешчаная на вуліцы Трыпалі, зрабілася для мясцовых жыхароў папулярным месцам для наведвання ў святочныя дні. У зале экспануюцца фатаграфіі загінулых на вайне. Амаль кожны мясцовы наведнік можа тут знайсці здымкі сваіх сяброў, суседзяў або нават сваякоў. Хоць вайна скончылася, памяць пра яе яшчэ надта свежая.

Шмат якія эксперты ўпэўненыя, што не менш важным за матэрыяльную дапамогу ёсць аказанне лівійцам прафесійнай псіхалагічнай дапамогі.

belsat.eu

Стужка навінаў