Кандрусевіч, Філарэт і Кох сустрэліся на форуме


Напярэдадні сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Папскай рады ў спрыянні хрысціянскаму адзінству Курт Кох наведаў праваслаўна-каталіцкую канферэнцыю ў Менску.

Сёння для хрысціянства паўстае шэкспіраўскае пытанне – быць ці не быць. Праваслаўным і каталікам трэба разам захоўваць хрысціянскія каштоўнасці, каб захаваць само хрысціянства. Такое гледзішча мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў 13 лістапада на праваслаўна-каталіцкай канферэнцыі ў Менску.

Кандрусевіч падкрэсліў важнасць правядзення падобнай сустрэчы менавіта ў Беларусі, бо “не так лёгка знайсці месца, дзе падобны форум можна было б арганізаваць”.

Паводле яго, асаблівае значэнне праваслаўна-каталіцкай канферэнцыі надае прысутнасць старшыні Папскай рады ў спрыянні хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха. “Гэта ўжо не першы падобны форум, – сказаў ён. – Чатыры гады таму мы праводзілі хрысціянска-ісламскі, а два гады таму – хрысціянска-габрэйскі форумы. Сёння сустракаемся між сабою”.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Куртам Кохам і мітрапалітам Філарэтам 14 лістапада заявіў, што чакае ад Касцёлу і асабіста ад папы Бэнэдыкта XVI большага ў абароне інтарэсаў Беларусі, асабліва на Захадзе.

belsat.eu
https://youtu.be/CgjQbV_BiS0

Глядзі таксама
Каментары