«Пара змяніць канал!» - слоган «Белсату» пабачылі ў інтэрнэце мільёны разоў


Тэлеканал «Белсат» правёў рэкламную кампанію ў інтэрнэце. Адрасатамі кампаніі былі беларускія карыстальнікі сеціва. Кампанію правялі між іншым у сацыяльнай сетцы Facebook. Рэкламныя абвесткі «Белсату» паказалі там амаль 200000 разоў. Найбольш часта людзі клікалі на рэкламу сацыяльна-эканамічных праграмаў. Таксама «Белсат» змясціў рэкламу на Google Adwords. Такім чынам, некалькі тысяч чалавек трапілі на сайт «Белсату» праз ключавыя словы. Найбольш часты запыт – «навіны Беларусі». Традыцыйна рэклама з’явілася і ў банэрнай сетцы «Чырвоная Банэрная». Банэры «Белсату» – «БТ? Пара змяніць канал. – Глядзі Белсат!» праглядзелі амаль 3 мільёны разоў.

Рэкламныя матэрыялы  з’явіліся на сайтах www.telegraf.by, а таксама www.uvaga.by і www.naviny.by. Такім чынам «Белсат» выйшаў на новыя мэтавыя групы. Асабліва плённай аказалася рэклама на першым інтэрнэт-абменніку валюты www.prokopovi.ch. Менавіта гэты банэр прывёў на сайт «Белсату» (www.belsat.eu) найбольш за ўсё карыстальнікаў.

«Белсат» удзячны сайтам-партнёрам рэкламнай кампаніі. Сярод іх інфармацыйны партал Салігорску (www.saligorsk.org) і «Сильные Новости Гомель» (http://www.odsgomel.org). Тэлеканал «Белсат» таксама выказвае ўдзячнасць усім, хто распаўсюджвае інфармацыю пра незалежнае беларускае тэлебачанне, у тым ліку – суполкам у сацыяльных сетках Vkontakte і Facebook. Запрашаем да супрацы і іншыя беларускія парталы і сайты. Просім пісаць на адрас: office@belsat.eu

Вынікам рэкламнай кампаніі ў інтэрнэце аглядальнасць інтэрнэт-сайту «Белсату» ўзрасла амаль удвая. Павялічылася і ўвесь час расце колькасць падпішчыкаў на відэаканал на Youtube.

Нагадаем, што даследаванне, праведзенае недзяржаўным сацыялагічным цэнтрам «ЗЕРКАЛО-ИНФО» з 30 траўня да 13 чэрвеня на рэпрэзентатыўнай групе з 1500 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў паказала, што 87 % гледачоў «Белсату» давяраюць тэлеканалу. Праграмы «Белсату» глядзяць 8,8 % дарослай тэлевізійнай аўдыторыі Беларусі.

Стужка навінаў