Бэрлюсконі падаў у адстаўку


https://youtu.be/YR1A5i_epzo
Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана прыняў афіцыйную заяву Сільвіё Бэрлюсконі пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра краіны.

Дэпутаты ніжняй палаты італьянскага парламенту падтрымалі пакет антыкрызісных захадаў, прапанаваны ўрадам. Менавіта пасля прыняцця дакументу прэм’ер абяцаў пакінуць сваю пасаду. Да гэтага кроку Бэрлюсконі заклікалі найбліжэйшыя паплечнікі з кіроўнай кааліцыі. Найверагодней, крэсла прэм’ер-міністра зойме былы еўракамісар Мар’ё Монці. Бэрлюсконі крытыкуюць за няздольнасць уратаваць краіну ад фінансавага крызісу, які насоўваецца на Італію.

У чаканні адстаўкі палітыка ў цэнтры Рыму сабраліся тысячы людзей. Дэманстранты скандавалі «Блазан, сыходзь!» і «Бывай, Сільвіё!».

Бэрлюсконі займаў пасаду прэм’ер-міністра з перапынкамі 17 гадоў, даўжэй за яго краінаю кіраваў толькі Бэніта Мусаліні.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары