Цуды нашай АЭС: санітарная зона заканчваецца за агароджаю


https://youtu.be/lHIwnOUpYlU
Прадстаўнікі Дырэкцыі пабудовы атамнай электрастанцыі вывезлі журналістаў на пляцоўку, дзе мае паўстаць першая беларуская атамная станцыя, каб паказаць, дзе і якія з’явяцца аб’екты.

Паводле намесніка кіраўніка Дырэкцыі пабудовы атамнай электрастанцыі Андрэя Баркуна, санітарная зона будучай беларускай АЭС “месціцца ў межах агароджы станцыі”. “Нават пры пазапраектнай аварыі, – бадзёра ўдакладніў ён, – ніякіх выкідаў радыеактыўных матэрыялаў за яе межы не будзе, таму няма сэнсу кагосьці адсюль адсяляць”.

Праўда, галоўны інжынер дырэкцыі Анатоль Бондар удакладніў, што санітарна-ахоўная зона ўсё ж будзе створаная – у радыусе тры з паловаю кіламетры вакол АЭС.

Андрэй Баркун таксама распавёў, што пляцоўка займае два квадратныя кіламетры. На адной яе палове размесціцца сама станцыя, на іншай паўстае вытворчая база. Сёння тут будуюць офіс генеральнага падрадчыка са сталоўкаю на 200 месцаў, гаспадарку для бетону, лабараторна-пабытовы корпус, нулявы цыкл закрытага складу з аўтамабільным і чыгуначным прыладамі прыёму грузаў. Падведзены і знаходзіцца ў гатоўнасці 85 % павышаны шлях, якім будуць паступаць вагоны з будматэрыяламі. Будуецца аўтадарога на бетонны завод, завяршаецца будаўніцтва чыгункі са станцыйнаю гаспадаркаю і падстанцыі, да якой падведзеныя дзве электралініі, – яна забяспечыць электразабеспячэнне ўсёй вытворчай базы і будпляцоўкі.

belsat.eu
https://youtu.be/igxT0PI2bzk

Глядзі таксама
Каментары